Палітык падкрэсліў, што Польшча даўно перасцерагала перад імперскай палітыкі Расіі, якая, выкарыстоўваючы розныя палітычныя інструменты, гадамі дэстабілізуе сітуацыю ў Еўропе, атрымліваючы пры гэтым новыя магчымасці дзейнічаць супраць Захаду.
Жарын нагадаў, што ў 2021 годзе пачалася маштабная спроба рэжыму Аляксандра Лукашэнкі дэстабілізаваць сітуацыю ў Польшчы і іншых краінах Еўрасаюза.
«Мінск актывізаваў дзяржаўны апарат, у тым ліку службы і ўстановы, падпарадкаваныя рэжыму, у тым ліку авіякампаніі, турыстычныя агенцтвы ды гатэлі, каб стварыць шлях незаконнай міграцыі з краін Блізкага Усходу і Афрыкі ў Еўропу», – адзначыў Жарын.
Палітык падкрэсліў, што гэтая аперацыя суправаджалася сістэматычнай інфармацыйнай кампаніяй супраць Польшчы, мэтай якой было прыцягненне Польшчы да адказнасці за міграцыйны крызіс і яго эскалацыю. Прапаганда Расіі і Беларусі спрабавала аказаць дадатковы ціск на Захад, каб прымусіць даць згоду на міграцыйны шлях, дадаў ён.
Жарын ацаніў, што Лукашэнка не дазволіў бы сабе арганізаваць такую сурʼёзную аперацыю супраць Захаду, калі б яго не падтрымаў Уладзімір Пуцін.
«Дзякуючы жорсткаму рашэнню польскіх уладаў, у прыватнасці Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі і Міністэрства нацыянальнай абароны, удалося закрыць польскую мяжу», – падкрэсліў прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў.
«Удзел Расіі ў гібрыднай аперацыі супраць Польшчы ды іншых заходніх краін відавочны. Расія рукамі беларускага дыктатара рэалізуе свой доўгатэрміновы сцэнар аслаблення адзінства НАТА і Еўрасаюза, цынічна прапаноўваючы дапамогу ў спыненні крызісу«, – сказаў палітык.
Апроч таго, міграцыйны і ваенны ціск суправаджаецца пастаянным энергетычным ціскам з боку Масквы і Пуціну праз шантаж атрымальнікаў расійскага газу «перакрыццём крана» і абмежаваннем паставак сыравіны ў Еўропу. Гэта выклікала рэзкае павышэнне цаны на газ на рынках, папярэдзіў прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў.
PAP/юл